ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 верасня 2011 г. № 1293

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўдасканальванне работы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Бальцэвіча Генадзія Яўгеньевіча, першага намесніка Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

значны асабісты ўклад у развіццё аграхіміі мікраэлементаў, стварэнне і арганізацыю вытворчасці айчынных мікраўгнаенняў, распрацоўку і ўкараненне тэхналогій іх выкарыстання ў практыку аграпрамысловага комплексу Рака Міхаіла Васільевіча, намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі»;