ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 верасня 2011 г. № 1305
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у склады навуковага савета і папячыцельскага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 30 марта 2015 г. № 245 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.04.2015, 5/40335) <C21500245>
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў склад навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і склад папячыцельскага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2008 г. № 549 «Аб складзе навуковага савета і папячыцельскага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 94, 5/27509), змяненні і дапаўненні, выклаўшы іх у новай рэдакцыі (прыкладаюцца).