ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 кастрычніка 2011 г. № 710-ПСР4

Аб узнагароджанні А.М.Саладухіна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і ўклад у развіццё нацыянальнай культуры ўзнагародзіць дырэктара ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» Саладухіна Аляксея Міхайлавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.