ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 ліпеня 2011 г. № 69
Аб некаторых пытаннях вывучэння моў асобнымі катэгорыямі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця
Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 7 июля 2023 г. № 191 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/40203 от 18.07.2023 г.) <W22340203>
На падставе пунктаў 3 і 5 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць, што:
1.1. пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне беларускай і рускай моў не з’яўляецца абавязковым для асоб з парушэннем слыху (якія не чуюць або слаба чуюць са стратай слыху ў межах 70–90 дэцыбелаў) і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення.