ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 кастрычніка 2011 г. № 1334
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 23 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 кастрычніка 2010 года «О республиканском бюджете на 2011 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у IV квартале 2011 г. са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Мінскаму аблвыканкаму 2161,685 млн. рублёў на аказанне фінансавай падтрымкі фізічным асобам, маёмасці якіх нанесена шкода, і пакрыццё затрат арганізацый Мінскай вобласці, панесеных пры ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, выкліканай прарывам дамбы сажалкі на рацэ Валожынка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці ў верасні 2011 г.