УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 кастрычніка 2011 г. № 456

Аб правядзенні перагавораў па праекту міжнароднага дагавора і яго падпісанні

1. Адобрыць прыкладзены праект Пратакола да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Румыніі аб садзейнічанні ажыццяўленню i ўзаемнай ахове інвестыцый ад 31 мая 1995 года* (далей – Пратакол) у якасці асновы для правядзення перагавораў.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Мартынава Сяргея Мікалаевіча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пратакола, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні i дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;

падпісанне Пратакола пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.