РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

22 верасня 2011 г. № 724

Аб устанаўленні нарматываў расходу цеплавой энергіі на падаграванне вады

На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на падаграванне 1 кубічнага метра вады для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, на разліковы перыяд 2011/2012 года:

для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,062 гігакалорыі;

для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,062 гігакалорыі.

2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».