ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 кастрычніка 2011 г. № 723-ПСР4

Аб узнагароджанні А.Л.Карповіча і А.М.Навіцкай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, уклад у развіццё мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і шматгадовую плённую працу па эстэтычнаму навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь работнікаў установы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Карповіча Анатоля Леанідавіча – кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца «Белая Русь»;

Навіцкую Алу Міхайлаўну – кіраўніка ўзорнай студыі песні і танца «Зорачка».