ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2011 г.726-ПСР4

Аб узнагароджанні адкрытага акцыянернага таварыства «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці аграпрамысловага комплексу, значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць адкрытае акцыянернае таварыства «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» г. Магілёва Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.