УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 кастрычніка 2011 г. № 487
Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа
У мэтах арганізацыі шырокага святкавання 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай і сусветнай літаратуры народных паэтаў БССР Янкі Купалы і Якуба Коласа пастанаўляю:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя:
склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (далей – рэспубліканскі арганізацыйны камітэт);
план мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
2. Рэспубліканскаму арганізацыйнаму камітэту сумесна з зацікаўленымі забяспечыць рэалізацыю плана мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.