ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 кастрычніка 2011 г. № 1443
Аб узнагароджанні А.Ю.Жукоўскай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву ўзнагародзіць Жукоўскую Аксану Юр’еўну, урача-тэрапеўта ўчастковага (загадчыка) тэрапеўтычнага аддзялення № 1 паліклінікі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.