ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лістапада 2011 г. № 1474

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з 12 снежня 2011 г. па 12 студзеня 2012 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Міністэрству адукацыі:

да 9 снежня 2011 г. зацвердзіць пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў, якім прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», і давесці гэты пералік да іх ведама;

пры неабходнасці па ўзгадненню з зацікаўленымі ўносіць змяненні ў названы пералік.