ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 лістапада 2011 г. № 745-ПСР4

Аб узнагароджанні В.Л.Архіпавай, Г.Я.Навышнай і В.У.Ражновай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Архіпаву Вольгу Леанардаўну – загадчыка аддзела аўтаматызаванай падрыхтоўкі дакументаў Упраўлення інфармацыйных тэхналогій;

Навышную Галіну Яўгеньеўну – рэферэнта аддзела аўтаматызаванай падрыхтоўкі дакументаў Упраўлення інфармацыйных тэхналогій;

Ражнову Валянціну Уладзіміраўну – намесніка загадчыка Аддзела па рабоце з дакументамі – загадчыка сектара па ахове дзяржаўных сакрэтаў.