ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 лістапада 2011 г. № 746-ПСР4

Аб узнагароджанні В.І.Гулевіч, Г.А.Казырыцкага і Я.Ч.Матвейчук Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у забеспячэнне заканадаўчага працэсу і добрасумленную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Гулевіч Вольгу Іванаўну – саветніка-кансультанта аддзела арганізацыйнага забеспячэння работы сесій Упраўлення арганізацыйнай работы;

Казырыцкага Генадзя Антонавіча – начальніка Упраўлення арганізацыйнай работы;

Матвейчук Яніну Чаславаўну – саветніка-кансультанта Аддзела кадраў.