ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 лістапада 2011 г. № 748-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.М.Арловай, В.Р.Когута і Т.У.Сталярчук Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Арлову Галіну Мікалаеўну – саветніка-кансультанта ўпраўлення дзяржаўнага, адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

Когута Віктара Рыгоравіча – кіраўніка групы памочнікаў – першага памочніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

Сталярчук Таццяну Уладзіміраўну – загадчыка аддзела сістэматызацыі заканадаўства Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.