ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 лістапада 2011 г. № 754-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.Л.Смагінай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць узнагародзіць дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 7 г. Мінска» Смагіну Ларысу Леанідаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.