ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лістапада 2011 г. № 1528

Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Таджыкістан аб супрацоўніцтве

У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства юстыцыі, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Таджыкістан аб супрацоўніцтве.