ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лістапада 2011 г. № 1529

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб супрацоўніцтве ў прававой сферы

У адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб супрацоўніцтве ў прававой сферы, падпісанае ў г. Доха 15 жніўня 2011 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.