ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 лістапада 2011 г. № 1548

Аб падпісанні Пратакола паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай мытнай службай Украіны аб абмене інфармацыяй у рамках сістэмы кіравання рызыкамі

У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пратакола паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай мытнай службай Украіны аб абмене інфармацыяй у рамках сістэмы кіравання рызыкамі.