ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 ліпеня 2011 г. № 171

Аб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 1996 г. № 123

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшым сілу загад Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 1996 г. № 123 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей і спецыялізацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь» (зарэгістраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 4 красавіка 1996 г. № 1375/12).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.