ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2011 г. № 49
Аб зацвярджэнні Палажэння аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года»
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 13 февраля 2015 г. № 6 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/29679 от 09.03.2015 г.) <W21529679>
На падставе падпункта 5.10 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.