ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 2011 г. № 1566
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 23 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 кастрычніка 2010 года «О республиканском бюджете на 2011 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у IV квартале 2011 г. са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 5,2 млрд. рублёў на пакрыццё расходаў, панесеных пры лiквiдацыi выклiканай моцным ветрам у лiпенi 2011 г. надзвычайнай сiтуацыi i яе вынікаў.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.