ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 лістапада 2011 г. № 767-ПСР4

Аб узнагароджанні А.М.Кашталапава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і шматгадовую плённую працу па прапагандзе беларускага народнага мастацтва ўзнагародзіць мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» Кашталапава Анатоля Міхайлавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.