ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лістапада 2011 г. № 1573
Аб падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у галіне судовай экспертызы
У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства юстыцыі, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, аб падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у галіне судовай экспертызы.