ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 лістапада 2011 г.770-ПСР4

Аб узнагароджанні І.А.Кляшчук Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дзейнасць па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і судова-прававых пытаннях Кляшчук Інесу Анатольеўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.