ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 снежня 2011 г.776-ПСР4

Аб узнагароджанні членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дзейнасць па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наступных членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»:

Бабака Уладзіміра Анатольевіча – намесніка начальніка ўпраўлення – начальніка аддзела нарматворчай дзейнасці юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўніка юстыцыі;

Дабрадзея Анатолія Іванавіча – суддзю Мінскага абласнога суда;

Дзямко Алену Міхайлаўну – намесніка начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання і касацыйнага вядзення ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па нагляду за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізу судовай практыкі;