УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 снежня 2011 г. № 565

Аб узнагароджанні Лу Гуйчэна ордэнам Францыска Скарыны

За вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай узнагародзіць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэна ордэнам Францыска Скарыны.