ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 снежня 2011 г. № 1643

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу па ўмацаванню iнстытута сям’i, дабрачынную дзейнасць, актыўны ўдзел у грамадскім жыццi грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын»;

шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё арганізацый перапрацоўчай прамысловасці Балькоўскага Аляксандра Аляксандравiча, галоўнага саветніка аддзела перапрацоўчай прамысловасці галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

шматгадовую плённую працу, значныя дасягненні ў фізічным выхаванні моладзі, асабісты ўклад у забеспячэнне паспяховага выступлення беларускіх спартсменаў-студэнтаў на міжнародных спаборніцтвах і сусветных універсіядах Баляба Валянціну Віктараўну, дырэктара ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў».