ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 снежня 2011 г. 779-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.А.Адашкевіч, В.Я.Смірновай, Л.В.Шыпай і М.Л.Шэйманоўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую педагагічную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Адашкевіч Ларысу Аляксандраўну – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 22 г. Мінска»;

Смірнову Вольгу Яўгенаўну – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 148 г. Мінска»;

Шыпай Людмілу Васільеўну – намесніка кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска;

Шэйманоўскую Марыну Леанідаўну – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 66 г. Мінска».