ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 снежня 2011 г. № 801-ПСР4
Аб узнагароджанні А.М.Белавешкіна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне адукацыі ўзнагародзіць дырэктара ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі» Белавешкіна Аляксандра Міхайлавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.