ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 снежня 2011 г. № 1664

Аб узнагароджанні Р.П.Касячэнкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За плённую дзейнасць па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё і ўмацаванне спартыўнай матэрыяльна-тэхнічнай базы ўзнагародзіць Касячэнку Рыгора Паўлавіча, першага намесніка Міністра спорту і турызму, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.