ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2011 г. № 818-ПСР4

Аб узнагароджанні Ю.П.Астроўскага і Л.М.Кузміч Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Астроўскага Юрыя Пятровіча – загадчыка лабараторыі хірургіі сэрца дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»;

Кузміч Ларысу Міхайлаўну – галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Дом дзіцяці № 2» г. Мінска.