ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2011 г. № 819-ПСР4

Аб узнагароджанні С.Б.Койпаша і А.С.Кокарэвай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую педагагічную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Койпаша Станіслава Баляслававіча – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 217 г. Мінска»;

Кокарэву Аксану Сцефанаўну – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Мінска».