УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 снежня 2011 г. № 594

Аб узнагароджанні І.Г.Аліева ордэнам Дружбы народаў

За значны асабісты ўклад ва ўсталяванне і развіццё сяброўскіх адносін і стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай узнагародзіць Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Аліева Ільхама Гейдаравіча ордэнам Дружбы народаў.