ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 снежня 2011 г. № 1724

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь А.Т.Кобрусева

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі ўзнагародзіць дырэктара камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Брылева» Кобрусева Аркадзія Тарасавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь.