ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 снежня 2011 г. № 1727

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры

У адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, падпісанае ў г. Трыесце 10 чэрвеня 2011 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.