ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 снежня 2011 г. № 1728

Аб прысваенні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».