ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 снежня 2011 г. № 1733

Аб узнагароджанні У.І.Адамушкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы ўзнагародзіць Адамушку Уладзіміра Іванавіча, дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.