ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 снежня 2011 г. № 1742

Аб узнагароджанні А.А.Афанасьева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ўзнагародзіць Старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Афанасьева Анатоля Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.