ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 снежня 2011 г. № 827-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.А.Дрозд, І.Г.Нікадзімука і М.В.Сцепанюк Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе і значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Дрозд Галіну Аляксандраўну – аператара машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці;

Нікадзімука Івана Георгіевіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Зарэчча» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці;

Сцепанюк Марыю Васільеўну – намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці.