Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грэчаскай Рэспублікі аб эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве*
Уступіла ў сілу 3 верасня 2011 года
______________________________
*Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 1033 «Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Грэчаскай Рэспублiкi аб эканамiчным i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 196, 5/30285).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Грэчаскай Рэспублікі, у далейшым – Дагаворныя Бакі,
жадаючы садзейнічаць развіццю эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж імі ў галінах, што ўяўляюць узаемны інтарэс, на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады,
прызнаючы важнасць доўгатэрміновых мер для паспяховага развіцця супрацоўніцтва і ўмацавання сувязяў паміж імі на розных узроўнях, і асабліва на ўзроўні суб’ектаў гаспадарання,