ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 снежня 2011 г. № 1759

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Асаулу Анатолія Канстанцінавіча, наладчыка абсталявання ў вытворчасці харчовай прадукцыі цэха разліву адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод ігрыстых він»;

шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў Балашова Віктара Мікалаевіча, намесніка начальніка ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў – загадчыка аддзела арганізацыйнай работы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у выкананне вытворчых паказчыкаў Заяц Таццяну Іванаўну, вырабляльніка цукерак цукерачнага цэха № 2 сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства «Камунарка»;