ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2012 г. № 9

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў Валадзько Уладзіміра Фёдаравіча, загадчыка кафедры менеджменту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;

плённую працу, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Рахоўскую Юлію Іванаўну, начальніка ўпраўлення метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі».