РАШЭННЕ БЯРЭЗІНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
11 лістапада 2011 г. № 76
Аб зацвярджэнні Рэгіянальнай праграмы па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Бярэзінскага раёна на 2012–2015 гады
На падставе падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Бярэзінскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Рэгіянальную праграму па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Бярэзінскага раёна на 2012–2015 гады.
2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці.
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.