УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 студзеня 2012 г. № 6

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:

1. За выдатныя дасягненні ў галіне мастацтвазнаўства, выяўленчага, музычнага і тэатральнага мастацтва, аматарскай мастацкай творчасці, музейнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года:

Алейнік Кацярыне Васільеўне, артыстцы балета (салістцы) – вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», – за значны ўклад у развіццё сучаснага харэаграфічнага мастацтва, стварэнне яркіх сцэнічных вобразаў у балетных спектаклях тэатральнага сезона 2010/2011 года;