ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 ліпеня 2011 г. № 169

Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшымі сілу:

загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 1997 г. № 422 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб філіяле навучальнай установы» (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1997 г., № 19);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2001 г. № 47 «О внесении изменений и дополнений в Положение о филиале учебного заведения Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 89, 8/6943).