ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 студзеня 2012 г. № 835-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.І.Герасімовіча, А.Д.Тагановіча і І.У.Такарэвіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць работнікаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Герасімовіча Георгія Ігнатавіча – прафесара кафедры акушэрства і гінекалогіі;

Тагановіча Анатолія Дзмітрыевіча – загадчыка кафедры біялагічнай хіміі;

Такарэвіча Ігара Уладзіслававіча – загадчыка кафедры артадантыі.