ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 студзеня 2012 г. № 17
Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» на 2012–2018 гады
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 4 марта 2016 г. № 180 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 23.03.2016, 5/41814) <C21600180>
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі» на 2012–2018 гады (далей – Дзяржаўная праграма).
2. Вызначыць:
заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам;
заказчыкам – каардынатарам Дзяржаўнай праграмы Міністэрства культуры.
3. Заказчыкі Дзяржаўнай праграмы ў межах сваёй кампетэнцыі:
ажыццяўляюць кантроль за выкананнем мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы;
штогод да 10 лютага прадстаўляюць у Міністэрства культуры справаздачы аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы.