ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2011 г. № 56

Аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2000 г. № 26

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2000 г. № 26 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Нацыянальным банку даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 12, 8/4689).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.