ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 студзеня 2012 г. № 841-ПСР4

Аб узнагароджанні В.А.Мароза Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вылічальны цэнтр Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці» Мароза Віктара Анастасьевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.